У панядзелак, 1 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбудзецца сустрэча з рэдактарам новага часопіса «Наша гісторыя» Андрэем Дынько (галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва«, адзін з рэдактараў часопіса «Arche«). На сустрэчы будуць прэзентаваныя першыя нумары часопіса «Наша гісторыя», таксама сп. Дынько распавядзе пра тое, як у Беларусі можна стаць чытанымі беларускамоўнымі смі і пра многае іншае ў сферы сваёй дзейнасці. Майстар-клас для навучэнцаў і ўсіх ахвотных адбудзецца а 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Набор на асноўныя курсы па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут.