У суботу, 27 кастрычніка, рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча і кіраўніцтва ТБМ пабывала з інфармацыйным візітам у сядзібе Баранавіцкай філіі ТБМ пад Баранавічамі, дзе была праведзена прэзентацыя дзейнасці ўніверсітэта і таксама была прэзентавана кніга «Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці«, аўтары Лявон Баршчэўскі, Алег ТрусаўАляксей Хадыка, рэцэнзенты Павел Церашковіч і Аляксандр Краўцэвіч. Сярод кіраўніцтва ўніверсітэта быў в.а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальнай дзейнасці Павел Церашковіч, загадчык па гаспадарчай частцы Яўген Кажарскі, старшыня ТБМ Алена Анісім і кіраўнічка справамі ТБМ Юлія Бажок.

На сустрэчу прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, было зададзена нямала пытанняў, агучаны цікавыя парады.