У суботу, 20 кастрычніка, рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча і кіраўніцтва ТБМ з’ездзіла з інфармацыйным візітам у Стаўбцоўскі раён, дзе была наведана Дзераўнянская школа. Гэтая школа — узор таго, якой павінна быць установа адукацыі з беларускай мовай навучання. На фота адлюстраваны фрагменты экскурсіі па школе, размова з вучнямі і педагогамі ў актавай зале. Сярод кіраўніцтва ўніверсітэта быў в.а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальнай дзейнасці Павел Церашковіч і старшыня ТБМ Алена Анісім.