Хачу вучыцца ва Універсітэце iмя Нiла Гiлевiча
Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы). Кошт любога курса ўсяго 200 BYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Каб трапіць на курс (абраныя прадметы навучэнцы паведамяць на сумоіў), неабходна запоўніць і даслаць заяву (узор па спасылцы) на электронны адрас універсітэта nhuniversitet@gmail.com (з пазнакай «Заяўка на курсы») ці адправіць тэкст заявы ў форме ніжэй. Дамовы з тымі, хто дашле заяву і копію пра аплату, будуць заключаныя на сумоўі (пра дату будзе паведамлена асабіста на пошту навучэнцаў). Для падпісання дамовы неабходна будзе прынесці пашпарт і квітанцыю аб аплаце курсаў.