Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Прафесар, доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў распачынае выкладаць курс па гісторыі Беларусі ва Універсітэце імя Ніла Гілевіча

На падрыхтоўчых курсах Прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” з панядзелка 3 снежня 17:30 пачынаецца курс лекцый па гісторыі Беларусі. Лектар – вядомы вучоны, доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Голубеў. Курс уключае ў сябе 36 гадзін лекцый. Заняткі праводзяцца адзін раз на тыдзень. Чакаем усіх неабыякавых да сваёй гісторыі сяброў! Па пытаннях наведвання курса і аплаты звяртацца па тэл: +375 29 6383359…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Анкета для будучых выкладчыкаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" прапануе запоўніць анкету тым, хто хоча ў будучым выкладаць ва ўніверсітэце. Вось некаторыя з накірункаў, якія плануецца адкрыць: культурная спадчына, рэгіяналістыка, медыя і камунікацыі, ІТ і інфарматыка, урбаністыка, кіраванне ў бізнесе і публічнай прасторы. Больш інфармацыі па накірунках тут. Зараз складаецца база будучых выкладчыкаў, таму далучайцеся! Запаўняйце анкету і дасылайце яе на адрасы nhuniversitet@gmail.com і siadziba@gmail.com, альбо звычайнай поштай у…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Адкрыццё помніка на магіле Ніла Гілевіча

У пятніцу, 23 лістапада, на магіле Ніла Гілевіча адбылося адкрыццё помніка Народнаму паэту Беларусі, заснавальніку і старшыні ТБМ. Скульптар помніка — Ігар Засімовіч. Аўтар здымкаў - Ігар Чарняўскі. Першым браў слова Барыс Пятровіч, таксама выказаліся многія вядомыя асобы, сябры і паплечнікі Ніла Гілевіча - Алег Трусаў, Радзім Гарэцкі, Уладзімір Арлоў, Міхась Скобла, малодшы брат Мікола Гіль, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Рыгор Сітніца і многія…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Цяпер Універсітэт імя Ніла Гілевіча мае розныя разліковыя рахункі

Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" цяпер мае разліковыя рахункі і ў замежнай валюце. Цяпер ахвяраваць на дзейнасць установы можна ў далярах, еўра ці расійскіх рублях. Сродкі на дзейнасць універсітэта можна пералічыць у беларускіх рублях на рахунак BY49BLBB30150193050167001001 і ў беларускіх рублях на дабрачынны рахунак для ахвяраванняў BY56BLBB31350193050167001001 BIC BLBBBY2X УНП 193050167 (ААТ "Белінвестбанк"). У замежнай валюце на наступныя рахункі: BY22BLBB30150193050167001002 - USD BY92BLBB30150193050167001003 -…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча і кіраўніцтва ТБМ у Асіповічах

12 лістапада ў гімназіі ў Асіповічах прайшла прэзентацыя ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні гарадскіх школ, настаўнікі. Новая прыватная навучальная ўстанова з’явілася ў айчыннай адукацыйнай прасторы параўнальна нядаўна — 15 сакавіка бягучага года і пазіцыяніруе сябе як адзіная ВНУ з навучаннем выключна на беларускай мове. Ініцыятарам стварэння ўніверсітэта стала старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, дэпутат Палаты…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча і кіраўніцтва ТБМ у Гомелі

У суботу, 3 лістапада, кіраўніцтва ТБМ і рэктарат універсітэта зладзілі паездку ў Гомель. У ёй бралі ўдзел старшыня ТБМ Алена Анісім, ганаровы старшыня, в. а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальнай дзейнасці Павел Церашковіч, кіраўнічка справамі ТБМ Юлія Бажок, а таксама загадчык па гаспадарчай частцы Яўген Кажарскі. Мэтаў было некалькі: - наведаць Цэнтр беларускай мовы; -…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Паездка кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў Баранавічы

У суботу, 27 кастрычніка, рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча і кіраўніцтва ТБМ пабывала з інфармацыйным візітам у сядзібе Баранавіцкай філіі ТБМ пад Баранавічамі, дзе была праведзена прэзентацыя дзейнасці ўніверсітэта і таксама была прэзентавана кніга "Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці", аўтары Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Аляксей Хадыка, рэцэнзенты Павел Церашковіч і Аляксандр Краўцэвіч. Сярод кіраўніцтва ўніверсітэта быў в.а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальнай…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Паездка рэктарата Універсітэта імя Ніла Гілевіча і кіраўніцтва ТБМ у Стаўбцоўскі раён

У суботу, 20 кастрычніка, рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча і кіраўніцтва ТБМ з'ездзіла з інфармацыйным візітам у Стаўбцоўскі раён, дзе была наведана Дзераўнянская школа. Гэтая школа - узор таго, якой павінна быць установа адукацыі з беларускай мовай навучання. На фота адлюстраваны фрагменты экскурсіі па школе, размова з вучнямі і педагогамі ў актавай зале. Сярод кіраўніцтва ўніверсітэта быў в.а. рэктара Алег Трусаў, першы…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Кіраўніцтва ўніверсітэта пабывала ў Полацку з расповедам пра будучыню і перспектывы ўстановы

У панядзелак, 15 кастрычніка, рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча пабываў у Полацку па просьбе грамадскасці, зацікаўленай даведацца больш пра планы і дзейнасць універсітэта. Сярод кіраўніцтва быў в.а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, адказны за фармаванне бібліятэкі Лявон Баршчэўскі і адказны за гаспадарчую частку Яўген Кажарскі. На сустрэчу прыйшло два дзясяткі чалавек, якія не толькі слухалі, але і задавалі пытанні, дзяліліся…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Сустрэча з Андрэем Дынько ў межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча

У панядзелак, 1 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбудзецца сустрэча з рэдактарам новага часопіса "Наша гісторыя" Андрэем Дынько (галоўны рэдактар тыднёвіка "Наша Ніва", адзін з рэдактараў часопіса "Arche"). На сустрэчы будуць прэзентаваныя першыя нумары часопіса "Наша гісторыя", таксама сп. Дынько распавядзе пра тое, як у Беларусі можна стаць чытанымі беларускамоўнымі смі і пра многае іншае ў сферы сваёй дзейнасці.…