Прыватная ўстанова адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» прапануе запоўніць анкету тым, хто хоча ў будучым выкладаць ва ўніверсітэце. Вось некаторыя з накірункаў, якія плануецца адкрыць: культурная спадчына, рэгіяналістыка, медыя і камунікацыі, ІТ і інфарматыка, урбаністыка, кіраванне ў бізнесе і публічнай прасторы. Больш інфармацыі па накірунках тут.

Зараз складаецца база будучых выкладчыкаў, таму далучайцеся! Запаўняйце анкету і дасылайце яе на адрасы nhuniversitet@gmail.com і siadziba@gmail.com, альбо звычайнай поштай у ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», 220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 13.