У пятніцу, 23 лістапада, на магіле Ніла Гілевіча адбылося адкрыццё помніка Народнаму паэту Беларусі, заснавальніку і старшыні ТБМ. Скульптар помніка — Ігар Засімовіч. Аўтар здымкаў — Ігар Чарняўскі.

Першым браў слова Барыс Пятровіч, таксама выказаліся многія вядомыя асобы, сябры і паплечнікі Ніла Гілевіча — Алег Трусаў, Радзім Гарэцкі, Уладзімір Арлоў, Міхась Скобла, малодшы брат Мікола Гіль, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Рыгор Сітніца і многія іншыя.