Навіны

Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Прафесар, доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў распачынае выкладаць курс па гісторыі Беларусі ва Універсітэце імя Ніла Гілевіча

На падрыхтоўчых курсах Прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” з панядзелка 3 снежня 17:30 пачынаецца курс лекцый па гісторыі Беларусі. Лектар – вядомы вучоны, доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Голубеў. Курс уключае ў сябе 36 гадзін лекцый. Заняткі праводзяцца адзін раз на тыдзень. Чакаем усіх неабыякавых да сваёй гісторыі сяброў! Па пытаннях наведвання курса і аплаты звяртацца па тэл: +375 29 6383359…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Анкета для будучых выкладчыкаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" прапануе запоўніць анкету тым, хто хоча ў будучым выкладаць ва ўніверсітэце. Вось некаторыя з накірункаў, якія плануецца адкрыць: культурная спадчына, рэгіяналістыка, медыя і камунікацыі, ІТ і інфарматыка, урбаністыка, кіраванне ў бізнесе і публічнай прасторы. Больш інфармацыі па накірунках тут. Зараз складаецца база будучых выкладчыкаў, таму далучайцеся! Запаўняйце анкету і дасылайце яе на адрасы nhuniversitet@gmail.com і siadziba@gmail.com, альбо звычайнай поштай у…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Адкрыццё помніка на магіле Ніла Гілевіча

У пятніцу, 23 лістапада, на магіле Ніла Гілевіча адбылося адкрыццё помніка Народнаму паэту Беларусі, заснавальніку і старшыні ТБМ. Скульптар помніка — Ігар Засімовіч. Аўтар здымкаў - Ігар Чарняўскі. Першым браў слова Барыс Пятровіч, таксама выказаліся многія вядомыя асобы, сябры і паплечнікі Ніла Гілевіча - Алег Трусаў, Радзім Гарэцкі, Уладзімір Арлоў, Міхась Скобла, малодшы брат Мікола Гіль, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Рыгор Сітніца і многія…
Навіны Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Цяпер Універсітэт імя Ніла Гілевіча мае розныя разліковыя рахункі

Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" цяпер мае разліковыя рахункі і ў замежнай валюце. Цяпер ахвяраваць на дзейнасць установы можна ў далярах, еўра ці расійскіх рублях. Сродкі на дзейнасць універсітэта можна пералічыць у беларускіх рублях на рахунак BY49BLBB30150193050167001001 і ў беларускіх рублях на дабрачынны рахунак для ахвяраванняў BY56BLBB31350193050167001001 BIC BLBBBY2X УНП 193050167 (ААТ "Белінвестбанк"). У замежнай валюце на наступныя рахункі: BY22BLBB30150193050167001002 - USD BY92BLBB30150193050167001003 -…

 Місія ўніверсітэта iмя Нiла Гiлевiча

Мэтай дзейнасці ўніверсітэта iмя Нiла Гiлевiча з’яўляецца прадастаўленне беларускай моладзі магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі на беларускай мове, а таксама забеспячэнне кадравага і навуковага патэнцыялу інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на аснове спалучэння нацыянальных традыцый беларускага народа і перадавога міжнароднага вопыту.

Задачамі ўніверсітэта iмя Нiла Гiлевiча з’яўляюцца:

  • Падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў: бакалаўраў, магістраў і дактароў (кандыдатаў) навук.
  • Задавальненне патрэб асобы ў інтэлектуальным, культурным, фізічным і маральным развіцці ў працэсе атрымання універсітэцкага адукацыі на аснове адзінства адукацыйнага працэсу і навуковых даследаванняў.
  • Падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў: бакалаўраў, магістраў і дактароў (кандыдатаў) навук.
  • Выхаванне навучэнцаў у духу патрыятызму, грамадзянскасці, гуманізму, павагі ідэалаў і традыцый беларускага народу, правоў іншых народаў на карысць чалавека і грамадства.
  • Забеспячэнне канстытуцыйных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на атрыманне вышэйшай адукацыі на беларускай мове.
  • Iнтэграцыя ў еўрапейскую і сусветную адукацыйную прастору шляхам развіцця інтэрнацыяналізацыі і акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.